Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

08.12.2016

У НАН Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Сістэма «навука-тэхналогіі-інавацыі”: метадалогія, вопыт, перспектывы”

1 снежня 2016 года ў НАН Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Сістэма «навука-тэхналогіі-інавацыі»: метадалогія, вопыт, перспектывы”, арганізаваная Цэнтрам сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў НАН Беларусі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел акадэмікі С.Я.Кілін, П.А.Віцязь, П.Г.Нікіценка, Старшыня ДКНТ А.Г.Шумілін, намеснік cтаршыні праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Д.Л.Калечыц, дырэктар Інстытута эканомікі РАН, д.э.н. А.Б.Лянчук, нам. дырэктара Цэнтра даследаванняў навукова-тэхнічнага патэнцыялу і гісторыі навукі імя Г.М. Даброва, д.э.н., прафесар В.П.Салаўёў, іншыя госці, а таксама даследчыкі Цэнтра сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў НАН Беларусі.

Канферэнцыя сабрала больш за 100 вучоных і практыкаў у галіне навукі і інавацый з Беларусі, Расіі, Казахстана і Украіны. У яе ходзе дадзены глыбокі аналіз актуальных трэндаў, мадэлей і прагнозаў развіцця навукова-тэхнічнай сферы. Разгледжана спецыфіка працэсаў дыфузіі тэхналогій у сістэме “навука-вытворчасць”. Асаблівая ўвага была ўдзелена вынікам даследаванняў па ацэнцы сучаснага стану рэсурсаў і інфраструктуры інавацыйнага развіцця Беларусі, Расіі, Казахстана і Украіны.

Шырокі пералік пытанняў, абмеркаваных у рамках канферэнцыі, прадэманстраваў значную цікавасць да пытанняў павышэння эфектыўнасці функцыянавання сістэмы “навука-тэхналогіі-інавацыі”. У сувязі з гэтым праграмным камітэтам было прапанавана праводзіць дадзеную канферэнцыю штогод з запрашэннем вядучых эканамістаў, вучоных, практыкаў, прадстаўнікоў інавацыйнага бізнесу, інфраструктурных і фінансавых арганізацый.