У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі камітэтаў па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкамаў, спецыялісты Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, спецыялісты Дзяржаўнай установы “Цэнтр інфармацыйных сістэм у жывёлагадоўлі” і спецыялісты Дзяржаўнага прадпрыемства “Цэнтр сістэм ідэнтыфікацыі” НАН Беларусі.
У ходзе семінара былі прадэманстраваны магчымасці дзяржаўнай інфармацыйнай сістэмы ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі, адсочвання жывёл і прадукцыі жывёльнага паходжання ў Рэспубліцы Беларусь, абмяркоўваліся праблемныя пытанні, у тым ліку і пытанне надання статусу ГІС AITS нацыянальнага кампанента сістэмы адсочвання прадукцыі жывёльнага паходжання для арганізацыі ўзаемадзеяння з інфармацыйнымі сістэмамі іншых дзяржаў-членаў ЕАЭС пры трансгранічным гандлі.
Дзяржаўная інфармацыйная сістэма ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі, адсочвання жывёл і прадукцыі жывёльнага паходжання (ГІС AITS, www.aits.by) распрацавана Дзяржаўным прадпрыемствам “Цэнтр сістэм ідэнтыфікацыі” НАН Беларусі. ГІС AITS ужываецца для рэгістрацыі ўладальнікаў жывёл усіх формаў уласнасці і жывёлагадоўчых аб’ектаў, а таксама ідэнтыфікацыі непасрэдна жывёл. Сістэма забяспечвае адсочванне жыццёвага цыклу і стану здароўя жывёл на аснове міжнародных, нацыянальных нормаў і стандартаў у галіне ідэнтыфікацыі жывёл і прадукцыі жывёльнага паходжання. Мэта такой інфармацыйнай сістэмы - дзяржаўнае рэгуляванне і кіраванне ў галіне ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі, адсочвання сельскагаспадарчых жывёл (статкаў), ідэнтыфікацыі і адсочвання прадуктаў жывёльнага паходжання, атрыманне дакладнай інфармацыі аб сельскагаспадарчых жывёлах (статках). Ва ўмовах канкурэнцыі на міжнародных рынках, асабліва з улікам адкрытых граніц у ЕАЭС, уступлення Казахстана ў СГА і інш. механізмы аператыўнага (on-line) адсочвання – гэта не толькі бяспека жывёл і бяспека грамадзян, але і свайго роду сучасны від пропуску на рынкі развітых краін.