Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

07.12.2016

Апублікавана відэа адкрытай лекцыі дырэктара Інстытута мозгу чалавека РАН акадэміка Cвятаслава Усеваладавіча Мядзведзева

Часопіс “Навука і інавацыі” пры падтрымцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускага рэспубліканскага геранталагічнага грамадскага аб’яднання 24 лістапада 2016 г. правёў публічную лекцыю вядомага расійскага фізіёлага, дырэктара Інстытута мозгу чалавека РАН, акадэміка Cвятаслава Усеваладавіча Мядзведзева. Тэма лекцыі – “Навэлы пра мозг”, пра тое, як ён кіруе псіхікай чалавека, пра яго загадкі, магчымасці ўздзеяння на нашу свядомасць, маніпуляцыі ім і многія іншыя таямніцы, звязаныя з разумовай дзейнасцю людзей.