Акрамя прэзентацый праектаў Форум уключаў у сябе незвычайныя па фармаце зносін сустрэчы - сняданкі з інвестарам “Face to Face”. Ідэя такога мерапрыемства заключаецца ў арганізацыі нефармальных зносін паміж распрацоўшчыкамі і прадстаўнікамі бізнесу. Гэта адна з дыялогавых пляцовак, дзе можна абмеркаваць дэталі раней прадстаўленых праектаў, умовы інвеставання ў бізнес-праекты і правесці ацэнку ўспрымання інвестарамі прапанаваных маладымі вучонымі распрацовак.
Таксама на Форуме прайшлі майстар-класы для маладых вучоных, якія правялі запрошаныя спікеры з Расіі, Беларусі, Францыі, Індыі. Дакладчыкі пастараліся данесці да ўдзельнікаў, як правільна прайсці шлях ад ідэі да яе практычнай рэалізацыі і камерцыялізацыі, як навучыцца крэатыўна падыходзіць да вырашэння стандартных задач, як рыхтаваць інвестыцыйныя праекты.
З удзелам беларускіх маладых вучоных на форуме быў прадстаўлены шэраг праектаў па ўсіх трох напрамках, якія ўключаюць распрацоўкі ў галіне стварэння новых функцыянальных матэрыялаў для абароны мікраэлектроннай тэхнікі ад іанізуючых выпраменьванняў, прымянення мембранных тэхналогій, вывучэння харчовай каштоўнасці спецыялізаваных прадуктаў харчавання і іншыя.
Заключным акордам форуму стаў круглы стол з удзелам прадстаўнікоў саветаў маладых вучоных Казахстана, Расіі, Беларусі, Арменіі, Азербайджана, Таджыкістана, на якім было прынята аднагалоснае рашэнне аб правядзенні III Еўразійскага форуму маладых вучоных у 2018 годзе ў Арменіі.
Андрэй Іванец, Старшыня Савета маладых вучоных НАН Беларусі