Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

16.12.2016

У НАН Беларусі пачаў працу XI Беларуска-Сербскі сімпозіум "Фізіка і дыягностыка лабараторнай і астрафізічнай плазмы" (ФДП-11)

16 снежня 2016 г. у 9.30 у Інстытуце фізікі імя. Б.І. Сцяпанава НАН Беларусі (Мінск, пр. Незалежнасці 68) адбылося ўрачыстае адкрыццё XI Беларуска-Сербскага сімпозіума “Фізіка і дыягностыка лабараторнай і астрафізічнай плазмы” (ФДП-11). У працы сімпозіума, які працягнецца да 19 снежня 2016 года, прымаюць удзел больш за 60 беларускіх і сербскіх даследчыкаў. Сярод удзельнікаў – вучоныя і спецыялісты НАН Беларусі, вядучыя ВНУ краіны, прадстаўнікі Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў, пасольства Рэспублікі Сербія ў Рэспубліцы Беларусь. Сербію на форуме прадстаўляюць дэлегацыі Бялградскага ўніверсітэта і Астранамічнай абсерваторыі ў горадзе Бялград.

Беларуска-Сербскі сімпозіум “Фізіка і дыягностыка лабараторнай і астрафізічнай плазмы” (ФДП) праводзіцца кожныя два гады па чарзе ў Беларусі і Сербіі. Першы сімпозіум адбыўся ў 1996 у г. Мінску. За гады супрацоўніцтва паміж вучонымі Беларусі і Сербіі ўсталяваліся цесныя навуковыя сувязі, якія праяўляюцца ў шэрагу сумесных фундаментальных і прыкладных даследаванняў, накіраваных на рашэнне шырокага кола пытанняў фізікі і дыягностыкі плазмы.

Праграма сімпозіума