Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

16.12.2016

Інстытуту эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі спаўняецца 85 гадоў

Юбілейныя мерапрыемствы, прысвечаныя 85-годдзю Інстытута, адбудуцца 21 снежня 2016 г. у 14-00 па адрасе: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 27 (зала пасяджэнняў Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, 1 паверх, п. 141).

Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі - найстарэйшая ў нашай краіне навукова-даследчая ўстанова біялагічнага профілю. Ён створаны пастановай Прэзідыума Беларускай акадэміі навук 29 сакавіка 1931 года на базе кафедр батанікі, заалогіі, фізіялогіі і эксперыментальнай біялогіі. Савет Народных Камісараў БССР пастановай № 173 ад 13 мая 1931 года адобрыў рашэнне Прэзідыума Беларускай акадэміі навук аб структурнай перабудове - пераходу ад сістэмы кафедр да сістэмы спецыяльных інстытутаў.

Інстытут - вядучая ў краіне ўстанова, якая забяспечвае стратэгію дзяржавы па праблемах узнаўлення, рацыянальнага выкарыстання і аховы расліннага свету, ацэнкі яго рэсурснага патэнцыялу і дынамікі змяненняў ва ўмовах тэхнагенезу і глабальнага змянення клімату.

Інстытут ажыццяўляе навуковае забеспячэнне дзяржаўнага рэгулявання і кіравання ў галіне абыходжання з аб’ектамі расліннага свету, ускладзеныя на Нацыянальную акадэмію навук Беларусі ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб раслінным свеце”, стварэнне і вядзенне дзяржаўнага кадастра і маніторынгу расліннага свету. Большая частка нарматыўнай базы краіны ў галіне аховы і рацыянальнага выкарыстання расліннага свету распрацавана Інстытутам або пры яго непасрэдным удзеле.

Інстытут у рамках сваёй кампетэнцыі ў поўнай меры ажыццяўляе навукова-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці Мінпрыроды, Мінлясгаса, Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Мінжылкамунгасу і іншых міністэрстваў і ведамстваў.

За заслугі ў развіцці біялагічнай навукі і падрыхтоўцы навуковых кадраў Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 23 красавіка 1981 года Інстытут узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 чэрвеня 2002 г. № 758 гербарый Інстытута ўключаны ў Дзяржаўны рэестр навуковых аб’ектаў, якія складаюць нацыянальны набытак.

Даведка аб Інстытуце эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі