Як расказала журналістам намеснік генеральнага дырэктара па стандартызацыі і якасці прадуктаў харчавання РУП “Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па харчаванні” Алена Маргунова, беларускія прадукты адказваюць сусветным стандартам якасці, бяспекі і канкурэнтаздольнасці. “Спецыялісты нашага цэнтра ствараюць і ўкараняюць новыя тэхналогіі перапрацоўкі прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі для вытворчасці шырокага спектру прадуктаў харчавання, забяспечваюць распрацоўку айчынных відаў харчавання і прадуктаў харчавання функцыянальнага, прафілактычнага, аздараўленчага і спецыяльнага прызначэння (у тым ліку для дзяцей), якія адказваюць сусветным стандартам якасці, бяспекі і канкурэнтаздольнасці”, - сказала Алена Маргунова. Аб апошніх распрацоўках вучоных расказалі Наталля Лапцёнак, намеснік дырэктара ГП “Белтэхнахлеб”, Наталля Жабанос, загадчыца лабараторыі прыкладных біятэхналогій і дзіцячага харчавання РУП “Інстытут мяса-малочнай прамысловасці” і Ірына Калтовіч, старшы навуковы супрацоўнік аддзела тэхналогій мясных прадуктаў РУП “Інстытут мяса-малочнай прамысловасці”