Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

21.12.2016

Прафсаюзы НАН Беларусі і работнікаў адукацыі аб’ядналіся ў адну структуру

Беларускі прафсаюз работнікаў Нацыянальнай акадэміі навук далучыўся да Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. 20 снежня 2016 года прайшло пасяджэнне падчас якога былі выпрацаваны і ўзгоднены пазіцыі па пытанні аб’яднання двух прафсаюзаў. Аб’яднанне ў адну структуру дазволіць прадуктыўней узаемадзейнічаць з сацыяльнымі партнёрамі, спросціць дакументаабарот і паспрыяе фарміраванню агульнай палітыкі ў сферах занятасці, аплаты працы, усталяванню цесных прафесійных сувязей паміж усімі ўстановамі адукацыі і навукі.