Сярод пераможцаў два праекты прадстаўнікоў арганізацый НАН Беларусі. 3 месца ў намінацыі “Лепшы інавацыйны праект” занялі прадстаўнікі ДНУ “Аб’яднаны інстытут машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” з праектам распрацоўкі і асваення вытворчасці камбінаванай камунальнай вакуумнай падмятальна-уборачнай і солеразмеркавальнай машыны на базавым універсальным малагабарытным поўна-прывадным шасі з гідрастатычнай трансмісіяй. 3 месца ў намінацыі “Лепшы маладзёжны інавацыйны праект” заняў Кляцкоў Аляксей Віктаравіч ДНУ “Інстытут фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі” з праектам “Карысныя прадукты на аснове 4-хлорізатыазолаў”.
У рамках конкурсу эксперты разглядалі праекты з дэталёва прапрацаванай стратэгіяй рэалізацыі (камерцыялізацыі). Усяго на конкурс ў 2016 годзе было пададзена 172 заяўкі.