Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

21.12.2016

У НАН Беларусі адбылося пасяджэнне рэспубліканскага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускай навукі ў 2017 годзе

21 снежня 2016 года ў НАН Беларусі адбылося першае пасяджэнне рэспубліканскага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускай навукі ў 2017 годзе і прысвечанага яму рэспубліканскага сходу навуковай грамадскасці. У мерапрыемстве прынялі ўдзел: кіраўніцтва НАН Беларусі, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў краіны. На аргкамітэце падрабязна абмеркаваны План мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускай навукі, арганізацыйна-фінансавыя пытанні.

Рэспубліканскі сход навуковай грамадскасці адбудзецца 27 студзеня 2017 года ў НАН Беларусі. Лепшым вучоным і даследчыкам краіны будуць уручаны ўзнагароды. Ад НАН Беларусі будуць узнагароджаны пераможцы конкурсу “ТОП-10” вынікаў дзейнасці вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў галіне фундаментальных і прыкладных даследаванняў за 2016 г. Будзе разгорнута выстава дасягненняў і найбольш значных вынікаў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь.