23 снежня
16.00 – Здзейсніць падарожжа ў мінулае ў гэтыя святочныя дні дапаможа экспазіцыя з фондаў аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў “Учора звячора засвяціла Зора”. На выставе будуць прадстаўлены падборка хрысціянскіх календароў 18-20 стагоддзяў, перадкалядныя нумары беларускіх газет і часопісаў першай паловы ХХ стагоддзя з віншаваннямі і святочнымі творамі, унікальная “газета-аднадзёнка” 1926 года “Калядны звон”, Бібліі розных краін свету. Таксама наведвальнікі змогуць убачыць адлюстраванне сюжэта Нараджэння Хрыстова ў кніжных гравюрах і абразах.
18.00-19.45 - адбудзецца лекцыя “Традыцыі Раства з удзелам протаіерэя храма Опцінскіх Старцаў, выкладчыка БДПУ імя М. Танка Аляксандра Альбертавіча Шымбалёва. У гэты ж вечар пройдзе выстава рэлігійна-філасофскай літаратуры “... І не згасне тое, што раз у душы запалілася”. Для тых, каго цікавіць тэма духоўных пошукаў, прапануецца сузор’е мысліцеляў, якія прысвяцілі свае працы праблемам касмічнага быцця і чалавека, як яго цэнтральнага звяна.
Ад жанру каляднай аповесці заўсёды чакаюць асаблівых цудаў, якія маглі б адбыцца толькі напярэдадні вялікага свята. Усе самыя папулярныя і кранальныя гісторыі можна будзе знайсці на выставе “Калядныя цуды ў мастацкай літаратуры для дзяцей любога ўзросту”.
Добрыя справы можна будзе зрабіць у ходзе дабрачыннай акцыі “Падары кнігу, падары радасць!”, якая накіравана на дапамогу беларускім хоспісам. Выставы і акцыя будуць дзейнічаць на працягу ўсяго святочнага перыяду, аж да старога Новага года.
27 снежня
11.30-13.00 - для дарослых і дзяцей будзе працаваць “Святочная эка-майстэрня”. На ёй можна будзе даведацца, як зрабіць прыгожыя падарункі і калядны дэкор з падручных і прыродных матэрыялаў.
Месца правядзення: г. Мінск, вул. Сурганава, 15 (ст.м. "Акадэмія навук")