Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

26.12.2016

28 снежня 2016 года ў Інстытуце філасофіі пройдзе рэспубліканскі круглы стол “Філасофія Арыстоцеля і сучаснасць”

28 снежня 2016 года ў Інстытуце філасофіі пройдзе рэспубліканскі круглы стол “Філасофія Арыстоцеля і сучаснасць”, прысвечаны заканчэнню Года Арыстоцеля пад эгідай ЮНЕСКА.

У ходзе круглага стала плануецца разгледзець найважнейшыя аспекты навуковай спадчыны Арыстоцеля, якія захоўваюць актуальнасць у арганізацыі філасофскага даследчага працэсу і адукацыі ў нашы дні. Будзе закрануты ўплыў арыстацелізму на сучасныя даследчыя праграмы ў галіне фундаментальнай касмалогіі, фізікі, логікі і тэорыі пазнання, сацыяльнай філасофіі і філасофіі права. Удзельнікі круглага стала, якія прадстаўляюць не толькі Інстытут філасофіі, але і шэраг устаноў вышэйшай адукацыі рэспублікі, абмяркуюць вопыт і вынікі тэматычных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года Арыстоцеля, выпрацуюць праграму сумеснай дзейнасці па папулярызацыі філасофскіх ведаў на будучы год, які ў Рэспубліцы Беларусь аб’яўлены Годам навукі.

У гэтым годзе сусветная філасофская супольнасць адзначае 2400-годдзе з дня нараджэння гэтага знакамітага вучонага і мысліцеля. Творчасць Арыстоцеля аказала вызначальнае ўздзеянне на стратэгію філасофскага пазнання як у эпоху высокай і позняй Антычнасці, так і ў Сярэднявечча, Адраджэнне і Новы час. На яго абапіраліся і вучоныя-прыродазнаўцы арабскага Усходу, і мысліцелі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Не выпадкова традыцыі арыстацелізму займаюць значнае месца ў гісторыі філасофскай думкі Беларусі.

Мерапрыемства пройдзе па адрасе: г. Мінск, вул. Сурганава, 1, корп. 2 (будынак Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі), пакой 510 (5-ці паверх). Пачатак у 12:00.