Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

27.12.2016

Прадстаўнікі НАН Беларусі наладжваюць супрацоўніцтва з Акадэміяй навук Літвы ў галіне біятэхналогій

Дэлегацыя НАН Беларусі ў складзе акадэміка-сакратара Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі Сяргея Усанава, дырэктара Інстытута мікрабіялогіі Эміліі Каламіец, дырэктара РВУП “Акадэмфарм” Наталлі Сафронавай і загадчыка лабараторыі пратэёмікі Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі Дзмітрыя Шчэрбіна знаходзілася ў Вільнюсе па запрашэні Акадэміі навук Літвы. Асноўнай мэтай паездкі было ўсталяванне кантактаў і супрацоўніцтва ў галіне біятэхналогій.

Дэлегацыю прыняў прэзідэнт Літоўскай акадэміі навук Вальдэмарас Разумас, адбылося наведванне перадавых навукова-вытворчых арганізацый Літвы. Беларуская дэлегацыя наведала Цэнтр фізічных навук і тэхналогій. У Вільнюсе беларускія вучоныя пазнаёміліся з унікальнымі сучаснымі прадпрыемствамі, якія ўзначальвае акадэмік Владэс Бумеліс. Адно з такіх прадпрыемстваў працуе ў сферы біяфармацэўтыкі.

Фота Акадэмія навук Літвы