Як адзначыў, адказваючы на пытанні журналістаў, Сяргей Чыжык, у Беларусі плануецца перагледзець тарыфныя стаўкі аплаты працы вучоных. “Будзе разгледжана пытанне тарыфных ставак аплаты працы вучоных. Сёння шмат праблем на гэтым шляху. Трэба папрацаваць у гэтым плане”, - адзначыў Сяргей Чыжык. Таксама ён лічыць, што неабходна развіваць такі напрамак, як навуковы бізнес. “Кожны вучоны, у якога ёсць годны вынік, павінен мець магчымасці і права ператварыць вынік у бізнес. Таму што гэта самае дрэннае, калі вынік ляжыць на паліцах”, - сказаў Сяргей Чыжык. Сяргей Чыжык канстатаваў, што па абёме валюты, заробленай ў 2016 годзе, Нацыянальнай акадэміі навук удасца ўтрымацца на ўзроўні 2015 года, калі ён перавысіў $ 40 млн.
Указам Прэзідэнта 2017 год аб’яўлены ў Беларусі Годам навукі. Такое рашэнне прынята з мэтай павышэння ролі навукі ў выкананні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, стварэння спрыяльных умоў для захавання і развіцця навуковага патэнцыялу, фарміравання міжнароднага іміджу Беларусі як краіны з высокім узроўнем інтэлектуальнага і чалавечага капіталу. У Год навукі дзейнасць урада, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, выканаўчай улады, галіновых арганізацый будзе накіравана на развіццё айчынных навуковых школ, вузаўскай і галіновай навукі, падтрымку творча думаючых маладых вучоных і спецыялістаў. Важным складнікам названа ўзаемадзеянне навукі з сацыяльнай сферай, галінамі эканомікі, інавацыйная дзейнасць, міжнароднае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва.
Фота М. Гулякевіч, газета Навука