У мерапрыемстве прымуць удзел: Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў, Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхніцы Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін, акадэмікі-сакратары Аддзяленняў НАН Беларусі, вядучыя вучоныя краіны.
На прэзентацыі будуць прадстаўлены асноўныя напрамкі і прыярытэты развіцця навукі ў краіне на 2017 год, найбольш значныя і прарыўныя праекты беларускіх вучоных у розных галінах ведаў, а таксама распрацоўкі, якія навука прапануе для эканомікі краіны. Сёння пры непасрэдным удзеле вучоных НАН Беларусі фарміруюцца новыя для Беларусі вытворчасці і навукаёмістыя галіны - аэракасмічная, біятэхналагічная, фармацэўтычная, атамная энергетыка. Мадэрнізуюцца прадпрыемствы машынабудавання, хіміі, аграпрамысловага комплексу, мікраэлектронікі і многія іншыя.
На прэзентацыі прагучыць апошняя інфармацыя аб рабоце дзявятай Беларускай антарктычнай экспедыцыі.