Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

11.01.2017

У НАН Беларусі стартавалі Дні адчыненых дзвярэй

У рамках святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню беларускай навукі, а таксама ў сувязі з абвяшчэннем 2017 года Годам навукі (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 481 ад 23.12.2016 г.), Нацыянальная акадэмія навук Беларусі праводзіць “Дні адчыненых дзвярэй”. З 9 студзеня па 10 лютага 2017 г. усе жадаючыя бясплатна могуць наведаць: Музей гісторыі НАН Беларусі, выставу НАН Беларусі “Дасягненні айчыннай навукі – вытворчасці”, пазнаёміцца з унікальнымі экспанатамі археалагічнай экспазіцыі Інстытута гісторыі НАН Беларусі і Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры. У гэтыя дні расчыняць дзверы навуковыя ўстановы Нацыянальнай акадэміі навук у Мінску і іншых гарадах краіны - Брэсце, Гродна, Гомелі.

З пералікам арганізацый і напрамкамі іх дзейнасці можна азнаёміцца на афіцыйным партале НАН Беларусі: http://nasb.gov.by/bel/organizations/.

Запрашаем выкладчыкаў, студэнтаў, навучэнцаў і ўсіх зацікаўленых наведаць у гэтыя дні Нацыянальную акадэмію навук Беларусі. Для правядзення групавых экскурсій неабходна папярэдняя дамоўленасць. За падрабязнай інфармацыяй і для папярэдняга запісу звяртацца па тэлефонах +375 17 2841452, +375 17 2842456.