Урачыстае пасяджэнне Вучонага савета Інстытута прыкладной фізікі НАН Беларусі, прысвечанае 100-годдзю М.М.Зацэпіна адбудзецца 16 студзеня 2017 года
16 студзеня 2017 г. спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння вядомага вучонага ў галіне электрамагнетызму і фізікі неразбуральнага кантролю, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, доктара тэхнічных навук, прафесара Мікалая Мікалаевіча Зацэпіна.
Урачыстае пасяджэнне Вучонага савета Інстытута прыкладной фізікі НАН Беларусі, прысвечанае 100-годдзю М.М.Зацэпіна, адбудзецца 16.01.2017 г. у 14.00 у вялікай зале Інстытута прыкладной фізікі НАН Беларусі (вул. Акадэмічная 16, 4 паверх).