Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

11.01.2017

27 аспірантам НАН Беларусі назначаны стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2017 г.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 верасня 2011 г. № 398 “Аб сацыяльнай падтрымцы навучэнцаў” і на падставе прапаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, вынесеных па выніках штогадовага адкрытага конкурсу, прызначаны стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2017 г. 99 перспектыўным маладым аспірантам, якія выконваюць дысертацыйныя даследаванні па прыярытэтных напрамках навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці. Адпаведнае распараджэнне падпісаў Кіраўнік дзяржавы. У ліку ўдастоеных стыпендыі Прэзідэнта - 27 прадстаўнікоў НАН Беларусі. Стыпендыі прызначаны аспірантам, якiя працуюць у галiне фізіка-матэматычных, тэхнічных, хімічных, біялагічных, медыцынскіх, аграрных, сацыяльных і гуманітарных навук, навук аб Зямлі.

Практычная значнасць навуковых дасягненняў аспірантаў пацверджана актамі аб укараненні атрыманых вынікаў у вытворчасць, лячэбную практыку ўстаноў аховы здароўя, адукацыйны працэс, патэнтамі на вынаходствы і карысныя мадэлі або станоўчымі рашэннямі на выдачу патэнта. Вынікі ўсіх дысертацыйных даследаванняў апублікаваны ў навуковых выданнях, прадстаўлены на рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцыях і сімпозіумах.

Прыняцце распараджэння накіравана на падтрымку маладых навуковых кадраў, развіццё навуковых школ і навуковага патэнцыялу Беларусі.

Азнаёміцца з поўным спісам стыпендыятаў