Мэта візіту - абмеркаванне пытанняў навучання венесуэльскіх даследчыкаў у Інстытуце падрыхтоўкі навуковых кадраў і навуковых арганізацыях НАН, развіццё супрацоўніцтва з універсітэтамі і навукова-адукацыйнымі цэнтрамі Венесуэлы.
У сустрэчы прынялі ўдзел загадчыца аддзела магістратуры Лапатава Н.Г. і загадчыца аддзела аспірантуры і дактарантуры Рабава Г.А.
Спадар Хасэ Хаакін Багіана Перычы пакінуў запіс у Кнізе ганаровых гасцей Інстытута.