Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

25.01.2017

У Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная Дню беларускай навукі

25 студзеня 2017 года ў Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная Дню беларускай навукі. У ёй прынялі ўдзел: Гусакоў Уладзімір Рыгоравіч, Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі, Шумілін Аляксандр Генадзьевіч, Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхніцы Рэспублікі Беларусь, Богуш Вадзім Анатольевіч, Першы намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь і Гапоненка Сяргей Васільевіч, дырэктар выканаўчай дырэкцыі Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў Нацыянальнай акадэміі навук.

Як паведаміў журналістам У.Р. Гусакоў, аб’ём выпускаемай навукаёмістай прадукцыі ў Беларусі за апошнія пяць гадоў павялічыўся больш чым у два разы. На кожны рубель бюджэтных сродкаў атрымана 48 рублёў ад рэалізацыі прадукцыі. У 2013 - 2016 гадах Акадэміяй навук створана 33 інавацыйныя вытворчасці. Як падкрэсліў Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі, абвешчаны Год навукі - гэта своечасовае рашэнне. Яно дазволіць значна падняць статус беларускай навукі, забяспечыць дадатковыя ўмовы для павышэння яе выніковасці і разам з тым дасць магчымасць краіне сур’ёзна ісці наперад у вырашэнні праблем інавацыйнасці, інтэлектуалізацыі і навукаёмістасці.