Хлопцы адлюстравалі “Горад будучыні”, “Фантастычны транспарт”, “Паветраную дарогу” (Савелій Куксачоў, 7 гадоў), “Партал на Марс” (Марына Васкабовіч, 9 гадоў), “Заапарк на іншай планеце” (Ева Натарыус, 13 гадоў) . Арганізатары выставы адзначаюць, што гэтыя малюнкі паказваюць нам, што звыклы свет будзе іншым, больш тэхналагічным і дасканалым. Але, у той жа час, у нашай будучыні захаваюцца і вечныя каштоўнасці, якія злучаюць мінулае з сучаснасцю і будучыняй, якія знайшлі выяўленне ў такіх працах, як “Хатні любімец”, “Зялёны бітон і саспелая груша”, “Першы вясновы дождж” (Марыя Дзермяшкова, 9 гадоў), “Казачны лес” (Мікалай Куіш, 4 гады), “Святочны птушыны дом” (Алена Куіш, 6 гадоў).
Удзельнікі выставы ўзнагароджаны дыпломамі і прызамі.