Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

08.02.2017

На ААТ “Планар” адбылася рабочая нарада па пытаннях развіцця мікра-, опта-, ЗВЧ-электронікі і электроннага машынабудавання

На ААТ “Планар” адбылася рабочая нарада з удзелам прадстаўнікоў кіраўніцтва і арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Міністэрства прамысловасці, Міністэрства адукацыі, а таксама вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь. На мерапрыемстве былі разгледжаны пытанні развіцця айчыннай галіны прамысловасці: мікра-, опта- ЗВЧ-электронікі і электроннага машынабудавання. Як было адзначана, выкарыстанне навуковых дасягненняў - гэта аснова для заваёвы рынкаў у галіне мікра- і нана-электронікі, электроннага і оптаэлектроннага прыборабудавання і машынабудавання. Сустрэчы папярэднічала вялікая падрыхтоўчая праца з удзелам прадстаўнікоў прамысловасці, Нацыянальнай акадэміі навук і ўніверсітэтаў, у выніку якой бакі прыйшлі да адзінай думкі аб неабходнасці прыняцця арганізацыйных рашэнняў, якія спрыялі б развіццю і паглыбленню навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж работнікамі вытворчасці і вучонымі. У бліжэйшы час плануецца падпісанне пагаднення аб стварэнні і дзейнасці інавацыйна-прамысловага кластара «Мікра-, опта- і ЗВЧ-электроніка».