Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

08.02.2017

Інавацыйныя тэхналогіі, аўтаматызацыю і мехатроніку ў машына- і прыборабудаванні абмяркоўваюць прадстаўнікі НАН Беларусі ў рамках міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі

У рамках 20-й міжнароднай спецыялізаванай выставы “Аўтаматызацыя. Электроніка-2017” у выставачным цэнтры БелЭкспа (Мінск, вул. Янкі Купалы, 27) 8 лютага 2017 года пачала сваю працу V Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Інавацыйныя тэхналогіі, аўтаматызацыя і мехатроніка ў машына- і прыборабудаванні”. Арганізатарамі канферэнцыі выступілі: Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. У канферэнцыі прымуць удзел прадстаўнікі Фізіка-тэхнічнага інстытута НАН Беларусі, Аб’яднанага інстытута машынабудавання НАН Беларусі, Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі, Інстытута парашковай металургіі НАН Беларусі. Тэматыка дакладаў удзельнікаў канферэнцыі ад НАН Беларусі: адытыўныя тэхналогіі, нанаразмерныя тэхналогіі ў вырабе пакрыццяў, робататэхніка, удасканаленне тэхналогій штампоўкі.