Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

07.02.2017

У Год навукі ў НАН Беларусі пройдзе маштабная сустрэча пакаленняў вучоных

У рамках Года навукі 9 лютага 2017 года ў 11.00 у Нацыянальнай акадэміі навук (пр.Незалежнасці, 66, 2-гі паверх, Вялікая канферэнц-зала) пройдзе “Сустрэча пакаленняў вучоных”.

З вядучымі даследчыкамі краіны, акадэмікамі, членамі-карэспандэнтамі сустрэнуцца студэнты выпускных курсаў ВНУ краіны, якія праяўляюць цікавасць да навуковай дзейнасці, маладыя даследчыкі. Плануецца, што ў мерапрыемстве прымуць удзел больш за 430 чалавек. Арганізатары маштабнай сустрэчы - Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Белая Русь”.

З прывітальным словам да моладзі звернецца кіраўніцтва НАН Беларусі і РГА “Белая Русь”. Удзельнікі сустрэчы даведаюцца аб дзейнасці вядучай навуковай арганізацыі краіны. Аб сваім шляху ў навуку, пра тое, як дамагчыся поспехаў у навуковай сферы раскажуць вядомыя вучоныя, акадэмікі, кіраўнікі вядучых навуковых арганізацый НАН Беларусі. З дакладам “Тэндэнцыі ў змене клімату” выступіць акадэмік НАН Беларусі Уладзімір Логінаў. Аб дзейнасці Савета маладых вучоных Акадэміі, пра новыя праекты раскажуць члены Савета маладых вучоных НАН Беларусі. У праграме сустрэчы - знаёмства студэнтаў з працай навуковых інстытутаў і цэнтраў, якія ўваходзяць у структуру Акадэміі навук, музеяў НАН Беларусі, Цэнтральнага батанічнага сада, пастаянна дзеючай выставы “Дасягненні навукі – вытворчасці”.

Праграма:
10.00 - 11.00 - рэгістрацыя ўдзельнікаў сустрэчы
11.00 - 13.45 - пленарнае пасяджэнне
13.45 - 14.00 – фотаздымка
15.15 - 17.00 - знаёмства з працай навуковых арганізацый НАН Беларусі

Падыход да прэсы - 10.40