Сярод узнагароджаных – вучоныя і спецыялісты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаны дырэктар ДНУ “Інстытут матэматыкі НАН Беларусі” Іван Гайшун.
Ганаровае званне “Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь” прысвоена дырэктару ДНУ “Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі” Ігару Катлярову і акадэміку НАН Беларусі, рэктару Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Сяргею Абламейку.
Шчыра віншуем нашых калег з высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі і жадаем новых творчых поспехаў!