Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

16.02.2017

У НАН Беларусі адбыўся Форум - адкрыты дыялог

15 лютага 2017 года ў НАН Беларусі адбыўся Форум - адкрыты дыялог працоўнай моладзі Першамайскага раёна г. Мінска. Мерапрыемства было прысвечана Году навукі. Перад моладдзю прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў Першамайскага раёна г. Мінска, лідарамі пярвічных арганізацый ГА “БРСМ” выступіла кіраўніцтва НАН Беларусі, Першамайскага райвыканкама. Былі заслуханы выступленні маладых вучоных: “Лазерныя тэхналогіі ў медыцыне”, “Камп’ютарны скрынінг лекавых прэпаратаў” і “Генетычныя даследаванні і інавацыі ў біятэхналогіі”. Удзельнікі форуму наведалі пастаянна дзеючую выставу НАН Беларусі “Дасягненні навукі – вытворчасці”, а таксама азнаёміліся з дзейнасцю арганізацый НАН Беларусі: ДНУ “Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі”, ДНУ “Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі” і ДНУ “Інстытут фізікі імя Б.І. Сцяпанава НАН Беларусі “.