Таксама В. Даніловіч адзначыў цеснае супрацоўніцтва інстытута ў справе правядзення выхаваўчых мерапрыемстваў з мясцовымі органамі ўлады ў плане сумеснай арганізацыі і правядзення конкурсаў для вучняў і настаўнікаў па гісторыі роднага краю.
Адным з паспяховых шматгадовых навукова-патрыятычных праектаў з’яўляецца міжнародная маладзёжная навукова-практычная канферэнцыя “Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гадоў у гістарычнай памяці народа”. У 2016 годзе канферэнцыя, якая арганізуецца Інстытутам гісторыі НАН Беларусі сумесна з БДПУ імя М.Танка, камітэтам па адукацыі Мінгарвыканкама, іншымі органамі ўлады і гімназіяй № 174 г. Мінска прайшла ўжо ў дзявяты раз.
Акрамя таго В. Даніловіч расказаў аб супрацоўніцтве з расійскімі калегамі з Інстытута ўсеагульнай гісторыі РАН па рэалізацыі сумесных праектаў па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.