У навуковых баях прымуць удзел прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, спецыялісты ВНУ і навуковых падраздзяленняў устаноў аховы здароўя, якія павінны будуць даказаць, што сіла не толькі ў розуме, але і ў таленце выкладаць свае думкі і ідэі. Перад выступоўцамі стаіць няпростая задача: неабходна за 10 хвілін без традыцыйных тэзісаў і прэзентацый, з дапамогай любых наглядных матэрыялаў прадэманстраваць сутнасць сваёй працы, а затым адказаць на пытанні залы.
Унікальнасць праекта “Навуковы рынг” заключаецца ў тым, што ў ходзе яго мерапрыемстваў шырокая аўдыторыя гледачоў атрымлівае магчымасць не толькі азнаёміцца з развіццём розных навуковых напрамкаў у цэлым, але і даведацца аб знакавых даследаваннях, тэхналогіях і распрацоўках айчынных спецыялістаў. У ходзе праекта ўжо адбыліся 2 адборачныя туры, якія выклікалі жывы водгук у гледачоў і СМІ.
Мерапрыемства пройдзе пры падтрымцы Савета маладых вучоных НАН Беларусі, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі, кампаніі EPAM Systems, EPAM-Гаража, Парка высокіх тэхналогій. У якасці рэферы навуковых баёў выступіць вядомы шоўмэн і тэлевядучы Яўген Булка.
Усіх, хто прыйдзе на мерапрыемства, таксама чакае сустрэча з захапляльнай творчасцю гурта "VURAJ", якая эксперыментуе з беларускім фальклорам, злучаючы яго з элементамі розных стыляў сучаснай музыкі. Падчас вечарыны можна будзе сфатаграфавацца ў крэатыўнай фотазоне ад праекту “Фонкартон”.
Уваход на мерапрыемства бясплатны, з рэгістрацыяй па спасылцы: https://sciencehit.timepad.ru/event/443179/
Час правядзення 24 лютага 2017 г. з 18.00 да 21.00
Просьба прадстаўнікам СМІ пацвердзіць свой удзел і зарэзерваваць месца да 23.02.2017 па адрасе: sciencehitby@gmail.com