Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

21.02.2017

У Доме прэсы прайшла прэс-канферэнцыя прадстаўнікоў НАН Беларусі аб навуковым забеспячэнні раслінаводчай галіны

21 лютага 2017 г. у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: “Навуковае забеспячэнне раслінаводчай галіны аграпрамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел: Вахонін Мікалай Кірылавіч, дырэктар Рэспубліканскага навуковага даччынага ўнітарнага прадпрыемства “Інстытут меліярацыі”, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт; Лужынскі Дзмітрый Уладзіміравіч, намеснік генеральнага дырэктара па навуцы Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробстве”, кандыдат сельскагаспадарчых навук; Якімовіч Алена Анатольеўна, намеснік дырэктара па навуцы Рэспубліканскага навуковага даччынага ўнітарнага прадпрыемства “Інстытут аховы раслін”, кандыдат сельскагаспадарчых навук; Маханько Вадзім Леанідавіч, намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве”, кандыдат сельскагаспадарчых навук; Богдан Віктар Зігмундавіч, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Рэспубліканскага навуковага даччынага ўнітарнага прадпрыемства “Інстытут ільну”, кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт.

Выступоўцы коратка інфармавалі прадстаўнікоў прэсы аб апошніх дасягненнях арганізацый НАН Беларусі ў сваёй галіне. Гаворка ішла аб новых гатунках злакавых культур, бульбы, лёну, аб становішчы спраў у меліярацыі.