На ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 70-гадоваму юбілею Нацыянальнай акадэміі навук, выступіў Прэзідэнт Рэспублікі Казахстан, акадэмік НАН Рэспублікі Казахстан, замежны член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996г.) Нурсултан Назарбаеў. Нурсултан Назарбаеў павіншаваў з юбілеем Нацыянальную акадэмію навук і павітаў гасцей сесіі - прадстаўнікоў акадэмій брацкіх дружалюбных краін. Ён пажадаў усяго найлепшага прысутным і асабліва адзначыў замежных гасцей. Кіраўнік дзяржавы расказаў пра тое, што НАН Рэспублікі Казахстан з’яўляецца сёння буйным інтэлектуальным цэнтрам, які ўключае ў сябе галіновыя і рэгіянальныя аддзяленні.
У рабоце сесіі таксама прынялі ўдзел акадэмікі, члены-карэспандэнты, ганаровыя члены НАН РК, рэктары ВНУ, дырэктары НДІ, вядомыя грамадскія і культурныя дзеячы краіны, замежныя госці - дэлегацыі акадэмій навук Расійскай Федэрацыі, Кыргызстана, Грузіі, Татарстана, Украіны, Узбекістана, Азербайджана, Таджыкістана і іншых краін.