Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

01.03.2017

У Беларусі створаны Стратэгічны савет па правядзенні ў 2017 годзе Года навукі

Стратэгічны савет па правядзенні ў 2017 годзе Года навукі створаны ў Беларусі. Такое рашэнне прынята сёння, 1 сакавіка 2017 года, на пасяджэнні Прэзідыума НАН Беларусі. Зацверджаны персанальны склад савета і Палажэнне аб стратэгічным савеце.

У склад савета ўвайшлі кіраўнікі рэспубліканскіх і мясцовых органаў улады, навуковых і іншых арганізацый, устаноў адукацыі, вядучыя вучоныя Рэспублікі Беларусь з розных галін навукі. Для вырашэння аператыўных пытанняў у структуры Стратэгічнага савета створана бюро, у склад якога ўваходзяць старшыня, намеснікі старшыні і сакратар Стратэгічнага савета. Старшынёй Стратэгічнага Савета па правядзенні ў 2017 годзе Года навукі зацверджаны Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў, намеснікамі старшыні - міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Карпенка і Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін.

Асноўныя задачы Савета, нараўне з каардынуючай функцыяй будуць сканцэнтраваны на выпрацоўцы рашэнняў, дзеянняў, накіраваных на эфектыўную рэалізацыю Плана мерапрыемстваў па правядзенні ў Беларусі ў 2017 годзе Года навукі, мер па павышэнні эфектыўнасці і далейшага развіцця навуковай і інавацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, умацаванні ўзаемадзеяння навукі з галінамі эканомікі, сацыяльнай сферай у мэтах забеспячэння ўстойлівага эканамічнага развіцця краіны. Савет будзе выпрацоўваць рэкамендацыі для розных міністэрстваў і ведамстваў па павышэнні эфектыўнасці мер, накіраваных на забеспячэнне пашырэння ўкладу навукі ў сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны, у тым ліку і на перспектыву, прапрацоўцы фарсайтаў навукова-тэхналагічнага развіцця Рэспублікі Беларусь да 2030 года, аналізе, ацэнцы зробленага і падвядзення вынікаў выканання Плана мерапрыемстваў у цэлым і інш.

Стратэгічны савет па правядзенні ў 2017 годзе Года навукі з’яўляецца кансультатыўна-дарадчым органам.