Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

10.03.2017

Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі запрашае на VI Міжнародны семінар “Геномныя біятэхналогіі для сельскай гаспадаркі”

Інстытут генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 14 сакавіка 2017 г. запрашае на VI Міжнародны семінар “Геномныя біятэхналогіі для сельскай гаспадаркі”.

На семінары будуць прадстаўлены вынікі навуковай і практычнай дзейнасці па ўжыванні ДНК-тэхналогій у жывёлагадоўлі і рыбаводстве, якія дазваляюць ацаніць якасць зыходнага селекцыйнага матэрыялу, кантраляваць вывядзенне новых парод жывёл з зададзенымі ўласцівасцямі, праводзіць генетычную пашпартызацыю і ідэнтыфікацыю, а таксама ДНК-дыягностыку спадчынных захворванняў у сельскагаспадарчых жывёл.

Час правядзення: 14 сакавіка 2017 года, 9.30

Месца правядзення: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 27 (зала пасяджэнняў Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча НАН Беларусі), 1 паверх, пак. 141

Праграма семінара