Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб’яўляе конкурс 2017 года на саісканне прэмій акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы за выдатныя навуковыя вынікі, атрыманыя пры выкананні сумесных навуковых даследаванняў у галіне: прыродазнаўчых навук (адна прэмія), тэхнічных навук (адна прэмія), гуманітарных і грамадскіх навук (адна прэмія).
Права вылучэння работ на саісканне прэмій акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы прадастаўляецца: вучоным саветам навуковых устаноў акадэмій навук Украіны, Беларусі, Малдовы; акадэмікам і членам-карэспандэнтам акадэмій навук Украіны, Беларусі, Малдовы.
На саісканне прэмій прадстаўляюцца апублікаваныя сумесныя работы (цыклы сумесных публікацый, распрацовак, вынаходстваў). Да вылучаемай працы прыкладаюцца:
выпіска з пратакола пасяджэння вучонага савета навуковай установы, якая вылучае працу, або рэкамендацыя акадэміка ці члена-карэспандэнта адной з акадэмій навук;
анатацыя, якая характарызуе працу, што вылучаецца на конкурс, яе значэнне для развіцця навукі і народнай гаспадаркі аб’ёмам не больш за тры старонкі, падпісаная аўтарамі (подпісы аўтараў завяраюцца);
водгукі аб працы ад навуковых устаноў, вучоных; копіі апублікаваных рэцэнзій па працы;
копіі апублікаваных навуковых прац, а таксама матэрыялаў, якія сведчаць аб практычнай важнасці атрыманых вынікаў;
звесткі пра аўтараў (прозвішча, імя і імя па бацьку, дата нараджэння, пасада і месца працы, навуковая ступень і званне, кароткая інфармацыя аб навуковых і прафесійных інтарэсах, поўныя рабочы і дамашні адрасы і тэлефоны);
назву, адрас, тэлефон арганізацыі, у якую можна звярнуцца па пытаннях, звязаных з дадзенай працай.
Дакументы і матэрыялы, аформленыя на рускай мове ў адпаведнасці з патрабаваннямі, выкладзенымі ў Парадку вылучэння работ і правядзення конкурсу на саісканне прэмій акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы, накіроўваюцца да 1 кастрычніка 2017 г. па адрасе: 220072, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 66, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, аддзел прэмій, стыпендый і ўзнагарод упраўлення кадраў і кадравай палітыкі (каб. 317, 406). Тэлефоны ў г. Мінску: +375 (017) 284-24-56, + 375
017) 284-28-26.