У цяперашні час завершана тэсціраванне Nanoplant у адным з самых буйных і аўтарытэтных навуковых цэнтраў у Еўропе - Fraunhofer-Gesellschaft. Даследаванні прэпаратаў Nanoplant у Германіі занялі некалькі месяцаў. Адначасова тэсціравалася некалькі незалежна ўзятых проб узору пры дзевяціразовым паўторы кожнага вымярэння ў зыходным узоры. У выніку выпрабаванняў быў атрыманы Сертыфікат аб тым, што “Nanoplant з’яўляецца - нанапрэпаратам, які ўтрымлівае стабільныя наначасціцы з сярэднім памерам каля 24 нм, якія не разбураюцца пры разбаўленні і пры ультрагукавой апрацоўцы раствораў”. Такім чынам, незалежная праверка ў акрэдытаваным еўрапейскім Цэнтры цалкам пацвердзіла вынікі беларускага Цэнтра нанавымярэнняў. Атрымана пацвярджэнне аб тым, што распрацоўка НАН Беларусі - прафесійны нанапрэпарат, які можна выкарыстоўваць і прасоўваць таксама і на еўрапейскім рынку.