Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

15.03.2017

Маладых вучоных арганізацый АПК запрашаюць на павышэнне кваліфікацыі па інфармацыйным і праграмным забеспячэнні прафесійнай дзейнасці

З 10 па 14 красавіка 2017 г. Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка запрашае маладых вучоных арганізацый АПК павысіць сваю кваліфікацыю па праграме “Інфармацыйнае і праграмнае забеспячэнне прафесійнай дзейнасці”.

Праграма навучання ўключае наступныя тэмы:

  • Асобасны брэндынг: рэпутацыя і персанальная эфектыўнасць вучонага і спецыяліста (семінар з элементамі майстар-класа);
  • Персаніфікацыя вучонага: стварэнне асабістага профілю ў ORCID, Google Scholar, у Расійскім індэксе навуковага цытавання (РІНЦ);
  • Навуковыя часопісы: асноўныя патрабаванні і методыка ўключэння ў Расійскі індэкс навуковага цытавання (РІНЦ);
  • Методыка працы вучонага ў Web of Science і SCOPUS;
  • “Воблачныя” тэхналогіі: сэрвісы Google, DropBox і інш. Для індывідуальнай і сумеснай навукова-даследчай і прафесійнай дзейнасці;
  • Візуалізацыя даных: карысныя інструменты і магчымасці і інш.

    Азнаёміцца з праграмай, раскладам заняткаў і зарэгістравацца для праходжання навучання можна на сайце БелСГБ па спасылцы http://belal.by/arkhiv-novostej/item/1293-belskhb-povysheniye-kvalifikatsii

    Заняткі будуць праходзіць на базе Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў АПК БДАТУ па адрасе: пр. Незалежнасці, 99, г. Мінск (ст. метро “Маскоўская”), корп. 5/1 (вучэбны), 4-ы паверх, каб. 412

    Усе пытанні, звязаныя з арганізацыяй і правядзеннем курсаў павышэння кваліфікацыі, просім накіроўваць Стралковай Ірыне Барысаўне, вучонаму сакратару: +375 17 2120930; моб. тэл. +375 29 7065942 (МТС); irin-strelkova@yandex.ru