Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

14.03.2017

БелСГБ запрашае на семінар па выкарыстанні інфармацыйна-аналітычнай сістэмы Scopus у навукова-даследчай дзейнасці вучонага

Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія імя І.С. Лупіновіча запрашае прыняць удзел у навукова-практычным семінары, які прызначаны для шырокага кола карыстальнікаў: вучоных і спецыялістаў навуковых арганізацый, супрацоўнікаў і выкладчыкаў універсітэтаў, аспірантаў і іншых зацікаўленых асоб. У ходзе семінара будуць асветлены пытанні пошуку актуальнай навуковай інфармацыі і яе аналізу, падрыхтоўкі інфармацыі да публікацыі, падбору часопіса для публікацыі, афармлення профілю аўтара і яго навуковых вынікаў у Scopus.

Арганізатарамі семінара выступаюць: ДУ “Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С. Лупіновіча” НАН Беларусі (БелСГБ) і Кампанія Elsevier

Час правядзення 20 сакавіка 2017 г., 14:30 - 16:30

Месца правядзення: БелСГБ, г. Мінск, вул. Казінца, 86, корп. 2, Канферэнц-зала, 1-ы паверх, пак. 112

Для ўдзелу ў семінары неабходна зарэгістравацца.