Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

31.03.2017

Месца Беларусі ў сучасных геапалітычных працэсах абмеркавалі ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі

30 сакавіка 2017 года ў НАН Беларусі на базе ДНУ “Інстытут гісторыі НАН Беларусі” адбылося адкрыццё міжнароднай навуковай канферэнцыі “Беларусь у сучасных геапалітычных працэсах”. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Цэнтр гісторыі геапалітыкі ДНУ “Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” і Прадстаўніцтва па Беларусі Фонду імя Конрада Адэнаўэра. Актыўны ўдзел у форуме, які працягне працу 31 сакавіка 2017 года, прымаюць прадстаўнікі органаў улады і кіравання, дыпламатычнага корпуса, даследчыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, спецыялісты з вядучых вышэйшых навучальных устаноў нашай краіны, а таксама замежныя вучоныя і эксперты ў галіне міжнародных адносін з Велікабрытаніі, Нідэрландаў, Расіі, Бельгіі, Арменіі, Германіі, Польшчы, Украіны і Казахстана і інш.

Мэта мерапрыемства - актывізацыя навуковых дыскусій па пытаннях вывучэння актуальных пытанняў рэалізацыі знешнепалітычных стратэгій і нацыянальна-дзяржаўных інтарэсаў Беларусі ва ўзаемаадносінах з іншымі дзяржавамі, перспектыў развіцця краіны і рэгіёну ў сучасных геапалітычных рэаліях. Ключавая ўвага дадзенага мерапрыемства сканцэнтравана на абмеркаванні наступных пытанняў: сучаснасць і будучыня глабальнай геапалітычнай прасторы, стабільнасць і бяспека ў рэгіёне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, Рэспубліка Беларусь і інтэграцыйныя працэсы ў постсавецкай рэальнасці, міжнародныя арганізацыі і рэалізацыя нацыянальных інтарэсаў Беларусі, развіццё двухбаковых адносін Рэспублікі Беларусь з замежнымі дзяржавамі.