На форуме, арганізаваным Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, аддзяленнем медыцынскіх навук НАН Беларусі, супрацоўнікамі кафедры кардыялогіі і ўнутраных хвароб установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт” з дакладамі выступяць вядучыя спецыялісты Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Швецыі, Канады, Аўстраліі. Сучасныя дасягненні ў кардыялогіі, міждысцыплінарныя праблемы ў тэрапеўтычнай практыцы, новыя падыходы да дыягностыкі, медыцынскай прафілактыкі і лячэння хвароб сістэмы кровазвароту пры наяўнасці камарбіднай паталогіі, перспектывы развіцця сістэмы аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь будуць калегіяльна абмяркоўвацца вядучымі ўрачамі нашай краіны, замежнымі экспертамі, прафесарска-выкладчыцкім складам устаноў адукацыі.