Перад прадстаўнікамі рэспубліканскіх і Саюзных СМІ з дакладамі выступілі дырэктар ЦБС НАН Беларусі Уладзімір Ціток, акадэмік Уладзімір Рашэтнікаў, навуковыя супрацоўнікі ЦБС НАН Беларусі. Была прадстаўлена інфармацыя аб апошніх дасягненнях вучоных, пра перспектывы развіцця навуковай установы, аб маючых адбыцца мерапрыемствах, якія праводзяцца на базе ЦБС НАН Беларусі. Як было падкрэслена, даследаванні і практычная праца ў галіне інтрадукцыі раслін забяспечыла стварэнне генафонду дэкаратыўных і гаспадарча-карысных інтрадуцыраваных раслін з больш за 12 тысяч найменняў, які складае нацыянальны набытак Рэспублікі Беларусь. Журналісты наведалі плантацыі квітнеючых раслін Цэнтральнага батанічнага сада, структурныя падраздзяленні навуковай арганізацыі.