Перад пачаткам працы семінара Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў адзначыў, што Нацыянальная акадэмія навук Беларусі ўзаемадзейнічае з РГА “Белая Русь” па самым шырокім коле праблем. Быў праведзены шэраг семінараў па развіцці навукі, выхаванні моладзі і іншых праблемах. Таксама Уладзімір Гусакоў падкрэсліў важнасць пашырэння дыялогу паміж навуковай грамадскасцю і грамадзянскай супольнасцю, па пытаннях павышэння эфектыўнасці эканамічнай і адукацыйнай дзейнасці. Паспрыяць такому абмеркаванню закліканы навукова-практычны семінар, які праходзіць 17 мая 2017 г. у НАН Беларусі.