Мэта візіту - выступленне перад навуковай супольнасцю з прэзентацыяй “Эфекты натуральнага выпраменьвання, якія ўплываюць на электроніку ў атмасферы і на зямлі”. Рабочая мова - руская. Сп-р Гіём Юбер наведае пастаянна дзеючую выставу НАН Беларусі “Дасягненні айчыннай навукі – вытворчасці”, а таксама арганізацыі НАН Беларусі - ДНУ “Інстытут фізікі імя Б.І. Сцяпанава НАН Беларусі” і ДНУ “Інстытут прыродакарыстання НАН Беларусі”.
Праграма візіту:
10.00 - 11.00 - наведванне пастаянна дзеючай выставы НАН Беларусі “Дасягненні айчыннай навукі – вытворчасці”
11.00 - 13.00 - выступленне перад навуковай супольнасцю з прэзентацыяй “Эфекты натуральнага выпраменьвання, якія ўплываюць на электроніку ў атмасферы і на зямлі” (аўд. 216)