Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

18.05.2017

Акадэмік С.Я. Кілін узнагароджаны Залатым медалём НАН Беларусі

Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі У.Р. Гусакоў уручыў доктару фізіка-матэматычных навук, прафесару, акадэміку Кіліну Сяргею Якаўлевічу вышэйшую ўзнагароду Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі - нагрудны знак “Залаты медаль Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” “За вялікі ўклад у развіццё навукі”. С.Я. Кілін узнагароджаны “За шматгадовую плённую навуковую і навукова-арганізацыйную дзейнасць, значны ўклад у развіццё нелінейнай оптыкі, квантавай оптыкі і квантавай інфарматыкі і ў сувязі з 65-годдзем з дня нараджэння”, згодна з Пастановай Прэзідыума НАН Беларусі ад 18 мая 2017 года.