Удзельнікі сумеснага пасяджэння Прэзідыумаў РАН і НАН Беларусі разгледзяць цэлы шэраг важных пытанняў. Сярод іх - дзейнасць РАН і НАН Беларусі, удзел інстытутаў РАН і НАН Беларусі ў праграмах Саюзнай дзяржавы, супрацоўніцтва СА РАН і НАН Беларусі. Асаблівая ўвага будзе нададзена расійска-беларускаму супрацоўніцтву ў даследаванні Зямлі з космасу для вырашэння фундаментальных і прыкладных задач, працы Міжакадэмічнага савета па праблемах развіцця Саюзнай дзяржавы, актуалізацыі плана сумесных мерапрыемстваў РАН і НАН Беларусі на 2017-2020 гады.
Плануецца, што да ўдзельнікаў сумеснага пасяджэння Прэзідыумаў НАН Беларусі і РАН з відэапрывітаннем звернецца віцэ-прэзідэнт Расійскай акадэміі навук, дэпутат Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі акадэмік РАН і замежны член НАН Беларусі Жарэс Іванавіч Алфёраў. На пасяджэнні адбудзецца ўручэнне дыплома замежнага члена РАН доктару тэхнічных навук Лабунову Уладзіміру Архіпавічу*.
09:40 - 10:00 - падыход кіраўнікоў акадэмій навук да прэсы
* 25-28 кастрычніка 2016 года адбыліся выбары ў акадэмікі, члены-карэспандэнты і замежныя члены (акадэмікі) Расійскай акадэміі навук (РАН). Беларускі вучоны, загадчык лабараторыі “Інтэграваныя мікра- і нанасістэмы” БДУІР, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Архіпавіч Лабуноў абраны замежным членам РАН па аддзяленні нанатэхналогій і інфармацыйных тэхналогій, спецыяльнасць - мікраэлектроніка і элементная база.