Школа маладога вучонага, якая пройдзе з 29 мая па 2 чэрвеня 2017 года, уяўляе сабой інтэнсіўны курс лекцый, семінараў, трэнінгаў і майстар-класаў вядучых вучоных краіны для магістрантаў, аспірантаў і таленавітых маладых вучоных па арганізацыі навуковай дзейнасці ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Рэспубліцы Беларусь, публікацыі навуковых вынікаў, падрыхтоўцы і абароне дысертацый, кіраванні навуковымі праектамі. Мэта школы “Вучоны пад ключ” - павышэнне эфектыўнасці і ініцыятыўнасці маладых вучоных пры правядзенні навуковых даследаванняў, а таксама развіцця лідарскіх якасцей маладых вучоных для рэалізацыі самастойных навуковых праектаў.
У першы дзень маладым даследчыкам раскажуць аб фінансаванні навукі, навуковых праграмах, структуры Акадэміі навук Беларусі, яе функцыях і гісторыі. У астатнія дні тут навучаць усім тонкасцям падрыхтоўкі навуковых публікацый, прэзентацый, праектаў, дысертацый. Сярод тых, хто падзеліцца сваім вопытам навуковай дзейнасці - першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Сяргей Чыжык, Галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі, член-карэспандэнт Аляксандр Кільчэўскі, старшыня навуковага Савета БРФФД акадэмік Сяргей Гапоненка, старшыня ДКНТ Аляксандр Шумілін і многія іншыя.