У цэнтры ўвагі былі пытанні пашырэння навуковага супрацоўніцтва Беларусі і Малдовы. Як падкрэсліў на сустрэчы Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў: “Мы б хацелі ўсталяваць больш цесныя сувязі з навуковымі арганізацыямі Малдовы і працаваць па самым шырокім спектры напрамкаў”. У сваю чаргу прэзідэнт Акадэміі навук Малдовы Георгій Дука адзначыў, што Акадэміі навук Беларусі і Малдовы павінны перагледзець Дагавор аб супрацоўніцтве 2003 года з улікам сучасных рэалій і патрабаванняў. У мэтах пашырэння беларуска-малдаўскага супрацоўніцтва будзе складзены пералік перспектыўных напрамкаў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.
Прэзідэнт Акадэміі навук Малдовы Георгій Дука ўзнагародзіў Старшыню Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова Сярэбраным медалём Акадэміі навук Малдовы.