Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

08.06.2017

Беларусь прымае ўдзел у 60-й сесіі Камітэта ААН па выкарыстанні касмічнай прасторы ў мірных мэтах у Вене

60-я сесія Камітэта ААН па выкарыстанні касмічнай прасторы ў мірных мэтах праходзіць 7-16 чэрвеня 2017 года ў Вене (Аўстрыя). У пасяджэнні Камітэта прымае ўдзел дэлегацыя Беларусі на чале з намеснікам Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі акадэмікам Сяргеем Кіліным, які выступіў з дакладам пра касмічныя даследаваннях у краіне. Як падкрэсліў кіраўнік беларускай дэлегацыі, “2017 год у Рэспубліцы Беларусь аб’яўлены Годам навукі. Фундаментальныя і прыкладныя даследаванні вядуцца таксама ў галіне выкарыстання касмічнай прасторы і распрацоўкі спадарожных тэхналогій. Для кансалідацыі навуковага, тэхнічнага і прамысловага патэнцыялаў краіны пры вырашэнні пастаўленых задач мерапрыемствы па даследаванні і асваенні касмічнай прасторы выкладзены ў Дзяржаўнай праграме да 2020 года “Даследаванне і засваенне касмічнай прасторы ў мірных мэтах”.

Падрабязна з дакладам можна азнаёміцца тут.

60-я сесія Камітэта ААН па выкарыстанні касмічнай прасторы ў мірных мэтах праходзіць 7-16 чэрвеня 2017 года ў Вене (Аўстрыя). На парадку работы Камітэта - развіццё касманаўтыкі ў мірных мэтах, касмічныя тэхналогіі ў сістэме ААН, доўгатэрміновае ўстойлівае развіццё касмічнай дзейнасці (ДУКД) і шэраг іншых пытанняў. У гонар 60-годдзя запуску першага штучнага спадарожніка ў будынку Венскага міжнароднага цэнтра ААН арганізавана выстава, прысвечаная гэтай юбілейнай падзеі. Таксама ўдзельнікі мерапрыемства абмяркуюць падрыхтоўку да запланаванай на 2018 год пашыранай сесіі Камітэта ААН па космасе, прысвечанай пяцідзясятай гадавіне першай Канферэнцыі ААН па даследаванні і выкарыстанні касмічнай прасторы ў мірных мэтах – “ЮНІСПЕЙС +50”. Беларусь стала членам Камітэта ААН па выкарыстанні касмічнай прасторы ў мірных мэтах у 2014 годзе.