Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

08.06.2017

Праблемы дзіцячага харчавання абмяркуюць на круглым стале ў Інстытуце мяса-малочнай прамысловасці НАН Беларусі

9 чэрвеня 2017 года з 10.00 да 13.00 у РУП “Інстытут мяса-малочнай прамысловасці”, адбудзецца Круглы стол “Праблемныя пытанні па дзіцячым харчаванні”, які праводзіцца ў рамках Кангрэса “Навука, харчаванне і здароўе”.

Мэта мерапрыемства, якое праводзіцца - абмеркаванне праблем харчавання і здароўя чалавека, пошук эфектыўных шляхоў павышэння якасці харчовай прадукцыі, прыярытэтнага развіцця навуковых даследаванняў у галіне прадуктаў дзіцячага харчавання, развіцця тэхналогій вытворчасці, накіраваных на павышэнне якасці харчовай прадукцыі і прасоўвання прынцыпаў здаровага харчавання.

У рабоце круглага стала прымуць удзел прадстаўнікі Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь, ГУ “Галоўнае ўпраўленне спажывецкага рынку Мінгарвыканкама”, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, РУП “Навукова-практычны цэнтр гігіены”, ДНУ “Інстытут фізіялогіі НАН Беларусі” (праграма прыкладаецца).

Запрашаем прыняць удзел у рабоце круглага стала, які пройдзе на базе РУП “Інстытут мяса-малочнай прамысловасці” па адрасе: г. Мінск, пр-т Партызанскі, 172.