Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

07.06.2017

БелСГБ запрашае на семінар па выкарыстанні найбуйнейшай базы даных дысертацый ProQuest

Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С, Лупіновіча НАН Беларусі запрашае 14 чэрвеня 2017 года на семінар “Навукова-тэхнічная інфармацыя ў базе даных “ProQuest Dissertation and Theses Global”...”. Семінар прызначаны для шырокага кола карыстальнікаў: вучоных і спецыялістаў навуковых арганізацый, супрацоўнікаў і выкладчыкаў універсітэтаў, аспірантаў і інш. зацікаўленых асоб.

Арганізатары семінара: ДУ “Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С. Лупіновіча” НАН Беларусі і Кампанія ProQuest.

Дата і месца правядзення 14 чэрвеня 2017 г. (серада), вул. Казінца, д. 86, кв. 2, 220108, г. Мінск, Беларусь, канферэнц-зала БелСГБ, 1-ы паверх, каб. 112.

Час правядзення: з 12.00 да 14.00.

Вядучы семінара: Ганна Трыфанава, менеджар рэгіянальных праектаў ProQuest.

На семінары будуць разгледжаны магчымасці выкарыстання ў навуковай дзейнасці, тэматычная напоўненасць і функцыянальнасць найбуйнейшай у свеце базы даных дысертацый, пытанні аўтарскага права; прадэманстраваны магчымасці індывідуальнага пошуку і перавагі перадавых пошукавых інструментаў, індэксаў і тэзаўрусаў, многафасетны рух па прадметных рубрыках ProQuest Dissertations & Theses; дэталёва асветлены пытанні ўключэння дысертацый беларускіх вучоных у базу ProQuest Dissertations & Theses Global (патрабаванні да афармлення, умовы і спосабы размяшчэння і інш.).

Для ўдзелу ў семінары неабходна зарэгістравацца.