Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

07.06.2017

НАН Беларусі аб’яўляе конкурсы па выбары выканаўцаў мерапрыемстваў

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб’яўляе аб правядзенні конкурсаў па выбары выканаўцаў мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы “Навукаёмістыя тэхналогіі і тэхніка” на 2016-2020 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 красавiка 2016 г. № 327 падпраграмы 1 “Інавацыйныя біятэхналогіі – 2020”.

Конкурсы аб’яўляюцца па наступных мерапрыемствах:
1. Распрацаваць і ўкараніць метады ацэнкі рызыкі і медыцынскай прафілактыкі невыношвання цяжарнасці на аснове малекулярна-генетычнага аналізу
2. Распрацаваць тэхналогію звышхуткай замарозкі эмбрыёнаў буйной рагатай жывёлы на аснове выкарыстання метаду вітрыфікацыі з ужываннем высокаканцэнтраваных крыёпратэктараў
3. Распрацаваць метадалогію рэгуляцыі і актывацыі аагенезу і эмбрыягенезу буйной рагатай жывёлы ў закрытых сістэмах экстракарпаральнага апладнення
4. Распрацаваць і ўкараніць спосаб павышэння прадуктыўнасці рапсу з выкарыстаннем мікробных прэпаратаў на аснове азотфіксуючых і фасфатмабілізуючых мікраарганізмаў
5. Стварыць новы зыходны матэрыял для селекцыі гатункаў і гібрыдаў рапсу метадам рэсінтезу з выкарыстаннем эмбрыёкультуры і культуры тканак
6. Стварыць метадамі аддаленай гібрыдызацыі эмбрыёкультуры in vitro раннеспелы гатунак аўса (Avena sativa) з скарочанымі фазамі развіцця і высокім утрыманнем бялку ў збожжы
7. Стварыць гатунак фестулоліума на аснове міжродавых гібрыдаў аўсянічнага марфатыпу з выкарыстаннем эмбрыёкультуры in vitro, эксперыментальнай поліплаідыі і біятэхналогіі
8. Фарміраванне адаптыўных гатункавых папуляцый грэчкі (Fagopyrum esculentum Moench.) з улікам плоіднасці і марфатыпаў раслін па аналізе праросткаў пры выкарыстанні тэмпературнага шоку in vitro ў кліматычных камерах
9. Распрацаваць тэхналогію і арганізаваць вытворчасць кармавога бялковага канцэнтрату з падкісляючымі ўласцівасцямі на аснове прадуктаў біясінтэзу цытрынавай кіслаты
10. Распрацаваць біёлага-хімічны кансервант і тэхналогію нарыхтоўкі кансерваваных кармоў
11. Распрацаваць комплекс біятэхналагічных прыёмаў і метадаў на аснове ДНК-тэхналогіі і селекцыйных індэксаў, якія забяспечваюць паскоранае стварэнне новых фінальных бацькоўскіх форм у свінагадоўлі з высокай адаптацыйнай здольнасцю
12. Распрацаваць комплексную кармавую дабаўку і тэхналогію яе вытворчасці для малочнай жывёлы на аснове айчыннай сыравіны, якая дазваляе павысіць рэзістэнтнасць арганізма і прадуктыўнасць жывёл
13. Распрацаваць тэхналогію атрымання эмбрыёнаў буйной рагатай жывёлы in vitro ў сістэме трансвагінальнай аспірацыі аацытаў (Таа)
14. Распрацаваць тэхналогіі і асвоіць вытворчасць канцэнтраваных заквасак лейконастокаў і на іх аснове канцэнтраваных заквасак для тварагу і сыроў галандскай групы
15. Распрацаваць тэхналогію і асвоіць вытворчасць замарожаных канцэнтраваных заквасак на аснове тэрмафільных мікраарганізмаў для ёгурту і сыроў тыпу сулугуні

Дата правядзення конкурсаў 19 чэрвеня 2017 года.