НАН Беларусі і Мінпрам цесна ўзаемадзейнічаюць па такіх відах дзейнасці, як металургія, вытворчасць гатовых металічных вырабаў, машын, станочнага, электратэхнічнага, электроннага і аптычнага абсталявання, транспартных сродкаў. Важнейшым напрамкам у супрацоўніцтве з’яўляецца ўкараненне распрацовак вучоных у вытворчасць арганізацый машынабудавання. У рамках нарады абмяркоўваліся актуальныя пытанні па развіцці машынабудаўнічай галіны, асноўныя механізмы рэалізацыі навуковых і навукова-тэхнічных праграм, а таксама перспектывы па нарошчванні ўзаемадзеяння Мінпрама і НАН Беларусі.